Двое жыхароў Ляхавічаў змаглі блізка падабрацца да Лукашэнкі

Двое жыхароў Ляхавічаў змаглі блізка падабрацца да Лукашэнкі

Двое апазіцыйна настроеных жыхароў Ляхавічаў змаглі даволі блізка падабрацца да Аляксандра Лукашэнкі, калі ён падчас візіта ў Баранавічы размаўляў з жанчынамі на вуліцы. Зміцер Кісель і Вадзім Булаты хацелі падтрымаць пратэстоўцаў, якія збіраліся сустрэць кіраўніка Беларусі з БЧБ-сцягамі. Але, прыехаўшы на месца, высветлілі, што пратэставаць збіраюцца толькі яны самі, піша www.intex-press.by.

— Праз знаёмых майго знаёмага мы дайшлі да бабуль-пенсіянерак. Нам дазволілі застацца. Мы стаялі ў баку, слухалі, як яны казалі, які добры прэзідэнт і "Дай бог яму здароўя", — прыгадвае Зміцер Кісель. — Не магу сказаць, спецыяльна іх сабралі ці людзі самі прыйшлі. Але яны стаялі доўга, пад аховай, іх колькасць не мянялася, і ніводнага чалавека з альтэрнатыўным меркаваннем, акрамя нас дваіх, там не было.

Задаць Лукашэнку пытанне ў Змітра і Вадзіма не атрымалася. Затое яны запісалі на відэа, як Лукашэнка ўпэўнівае людзей, што ў Беларусі ўсё добра.

— Не хацелася б, каб шмат хто кажа: "А, беларусам чаго не хапае? Яны не пужаныя!" А мы не хочам, каб мы былі пужаныя! — кажа ён.

Жанчыны пачынаюць нечым абурацца.

— Трэба лепш, я разумею! Не хапае і таго, і гэтага... Жывем наколькі можам, — працягвае кіраўнік Беларусі. — Але няма таго зладзейства і няма таго бязмежжа. І гэта трэба цаніць. Ведаеце, нам ніхто не дасць больш за тое, што мы зарабілі.

На другое відэа патрапіў момант, як Лукашэнка раздае людзям шакаладкі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі