Двух беларусаў, затрыманых у Познані, падазраюць у шпіянажы
Польскія спецслужбы затрымалі двух грамадзян Беларусі, якіх падазраюць у шпіянажы. Як піша "Выборча", расследаваннем займаецца вайсковая пракуратура.
Па словах следчых, затрыманыя беларусы займаліся разведкай вайсковых аб'ектаў і грамадзянскіх асоб, якія маюць вырашальнае значэнне для абараназдольнасці Польшчы. Шпіянажам яны займаліся на карысць Беларусі.
Па хадайніцтве пракуратуры суд папярэдне арыштаваў іх на тры месяцы. Калі шпіянаж будзе даказаны ў судзе, беларусам пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У пракуратуры не кажуць пра асобы арыштаваных і ці легальна яны знаходзіліся ў Польшчы. Таксама не паведамляюць, у якім горадзе і як доўга арышштаваныя займаліся разведкай.
Паведамляецца толькі, што доказы па гэтай справе збірала служба вайсковай контрразведкі. А затрымлівала беларусаў вайсковая жандармерыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.