Двух старшыняў райвыканкамаў затрымалі за карупцыю
Следчы камітэт з падачы Генпракуратуры пачаў крымінальныя справы аб карупцыі на старшыняў Рагачоўскага і Чашніцкага райвыканкамаў.
Па звестках следства, старшыня Чашніцкага райвыканкама з ліпеня 2011 года па травень 2015-га, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, даваў указанні кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый Чашніцкага раёна, каб яны перадавалі яму і чальцам яго сям'і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці. Таксама ён загадваў прадастаўляць яму бясплатныя паслугі.
На старшыню Рагачоўскага райвыканкама пачалі справу за падзеі 2010-2013 гадоў, калі ён займаў пасаду першага намесніка начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Рагачоўскага райвыканкама Тады ён пры будаўніцтве асабістага дома загадваў кіраўнікам прадпрыемстваў раёна, каб яму па відавочна заніжаных цэнах перадвалі таварна-матэрыяльныя каштоўнасці, аказвалі паслугі без поўнай аплаты.
Абодвух чыноўнікаў затрымалі. На іх пачалі крымінальныя справы за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі службовай асобай, якая займае адказную пасаду.
Фота: sk.gov.by