Мінскае "Дынама" выйграла ў "Нафтана" — 2:1
Дубль у матчы аформіў Ненад Адамавіч.
31 траўня адбыўся матч 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. На мінскім стадыёне "Трактар" сустракаліся сталічнае "Дынама" і наваполацкі "Нафтан".
Першы гол у гульні на 51-й хвіліне забіў Вадзім Дземідовіч з "Нафтана". Зрэшты, гэты гол застаўся адзіным на рахунку навапалачан. Затое ў дынамаўцаў Ненад Адамавіч адзначыўся дублем — на 53-й і 72-й хвілінах. У выніку "Дынама-Мінск" атрымала валявую перамогу над гасцямі.
Фота — fcdinamo.by