Дырэктар гаспадаркі выдаваў работнікам заробак дохлымі цялятамі

Цяляты

Цяляты / pixabay.com

Пракуратура Калінкавіцкага раёна пачала крымінальную справу на дырэктара аднаго з філіялаў ААТ "Калінкавічырайаграсэрвіс". Яго вінавацяць у перавышэнні паўмамоцтваў.

Праверка выявіла, што з 2021 года ў гаспадарцы здохлі 42 цяляты. Дырэктар загадаў аформіць фіктыўныя акты, быццам жывёлу прырэзалі. Не менш за 800 кг мяса выдалі работнікам філіяла ў кошт заробкаў — на суму не менш за 2500 рублёў.

Гэта пацвердзілі брыгадзіры, бухгалтары ды іншыя работнікі гаспадаркі. Факты ўтойвання падзяжу жывёлы пацвердзіла і першасная ўліковая дакументацыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі