Дырэктара гаспадаркі пад Рагачовам, дзе галадаюць свінні, забралі сілавікі

Дырэктара гаспадаркі пад Рагачовам, дзе галадаюць свінні, забралі сілавікі

Селекцыйна-гібрыдным цэнтрам "Зарэчча" пад Рагачовам зацікавіліся сілавікі. Гэта адбылося пасля таго, як у СМІ з'явіліся звесткі пра мор свіней, піша TUT.by са слоў работнікаў гаспадаркі.

"Прыехалі ўчора позна ўвечары, чалавек 20 міліцыянтаў і следчых. Усё кіраўніцтва і загадчыкаў выклікалі па тэлефонах, дапытвалі да ночы, а дырэктара павезлі", — распавядаюць работнікі "Зарэчча".

Праверка працягваецца і 29 траўня. Тэлефон дырэктара комплексу Віктара Мамурына адключаны, на працы яго няма.

Паводле інфармацыі TUT.by, праверкай у гаспадарцы займаецца аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) Гомельскай абласной міліцыі.

Напярэдадні работнікі СГЦ "Зарэчча" заявілі, што ў іх гаспадарцы ад голаду дохнуць свінні. Летась у выніку засухі выдаўся неўраджай збожжа, а закупіць кармы прадпрыемства не мела грошай. У выніку 60-тысячнае пагалоўе памірае з голаду. 

Прадаць згаладнелых свіней на мяса таксама немагчыма: на мясакамбінаты не прымаюць тушы менш за 105 кг, а найбольшыя свінні з "Зарэчча" ледзь дацягваюць да 60 кг. 

Па словах работнікаў, дырэктар гаспадаркі не вінаваты ў гэтай сітуацыі, бо працуе на пасадзе толькі пяць месяцаў — гэта значыць, што ён не ўдзельнічаў у нарыхтоўцы кармоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі