Дырэктара мінскага завода затрымалі з хабарам 23 тысячы долараў (відэа)

Дырэктара мінскага завода затрымалі з хабарам 23 тысячы долараў (відэа)

13 лютага ў Мінску пры атрыманні хабару затрымалі гендырэктара ААТ "Прыборабудаўнічы завод "Аптрон". Затрыманне правялі супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Мужчына атрымаў 23 100 долараў. Паводле аператыўнай інфармацыі, гэта пятая частка сумы, якую патрабаваў кіраўнік прадпрыемства выключна ў замежнай валюце.

Грошы перадаваў прадстаўнік камерцыйнай арганізацыі. За гэта дырэктар мусіў выдаць дакументы на набыццё нерухомасці завода. Таксама ён даў указанні падначаленым работнікам, каб на камерсанта аформілі дакументы, якія вызвалялі ад выплаты ПДВ у 380 тысяч рублёў па гэтай дамове.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт, каб той пачаў на гендырэктара крымінальную справу за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Менеджару пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі