Дырэктара мінскай фірмы злавілі на збыце маку

У Ленінскім раёне Мінска праваахоўнікі затрымалі кіраўніка адной з прыватных арганізацый.

Як інфармуе БЕЛТА, аператыўнікі затрымалі 29-гадовага дырэктара фірмы ў яго кватэры. Падчас ператрусу там знайшлі 25 кг макавага насення, прызначанага для далейшага збыту. Дапамогу ў продажы наркотыкаў яму аказвала 28-гадовая сястра.

Дарэчы, у 2008 годзе мужчына ўжо быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў. Цяпер па факце выяўленых наркотыкаў ідзе проверка.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі