Дырэктара віцебскай турфірмы вінавацяць па двух адміністрацыйных артыкулах

Андрэй Красько

Андрэй Красько / фота з сацсетак

Дырэктара віцебскага турагенцтва Андрэя Красько будуць судзіць адразу па двух адміністрацыйных артыкулах палітычнага характару.

Яго справу будуць разглядаць 4 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна Віцебска, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю". Мужчыну вінавацяць у пікетаванні (ч. 1 арт. 24.23 КаАП) і распаўсюдзе экстрэмізму (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Хутчэй за ўсё, абодва абвінавачанні звязаныя з публікацыямі ў сацсетках.

Андрэй Красько — дырэктар кампаніі "Віцебск-МегаТур". Гэтая фірма з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком у Віцебску буйной сеткі турагенцтваў "Гарачыя туры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі