Дырэктара вытворчасці папраўчай калоніі Бабруйска знялі за злоўжыванні — BELPOL

Сяргей Назараў

Сяргей Назараў / BELPOL

Са сваёй пасады зняты дырэктар вытворчага прадпрыемства "Папраўчая калонія №2" у Бабруйску, палкоўнік унутранай службы Сяргей Назараў. Пра гэта паведамляе аб'яднанне былых сілавікоў BELPOL, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Гаворыцца, што Назарава пакаралі за злоўжыванне паўнамоцтвамі. Падчас службовай праверкі ў калоніі выявілі шэраг "парушэнняў заканадаўства ў частцы выкарыстання маёмасці і сродкаў прадпрыемства". Агульная шкода ацэньваецца ў 74 500 рублёў.

Добраахвотна кампенсаваць прычыненую шкоду, як адзначаюць у BELPOL, Назараў адмовіўся. Магчыма, спаганяць з яго кампенсацыю ведамства будзе праз суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі