Аршанскія ўлады пацвердзілі раптоўную смерць начальніка мясцовага РУУС

Сяргей Барвянкоў

Сяргей Барвянкоў / "Витебские вести"

Аршанскія ўлады пацвердзілі факт смерці начальніка мясцовага РУУС Сяргея Барвянкова. Некралог, падпісаны прадстаўнікамі мясцовых райвыканкама і Савета дэпутатаў, з'явіўся ў "Аршанскай газеце". Барвянкоў раптоўна памёр 4 лютага, яму было 48 гадоў. Раней аб гэтым стала вядома незалежным СМІ. Паведамлялася, што мужчына раніцай прыйшоў на працу, і ў яго ўзніклі праблемы з сэрцам.

У міліцыі на розных пасадах Барвянкоў працаваў з 1998 года. Аршанскае РУУС узначальваў з 2018-га, то бок якраз курыраваў падаўленне пратэстаў 2020-га года і наступныя рэпрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі