У Оршы начальнік міліцыі прыйшоў на працу і памёр

Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся з ветэранамі міліцыі

Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся з ветэранамі міліцыі / orshanka.by

У Оршы на працоўным месцы памёр 48-гадовы начальнік мясцовай міліцыі палкоўнік Сяргей Барвянкоў. Як піша @orshaeu, у яго былі праблемы з сэрцам. Адбылося гэта 4 лютага.

Пад кіраўніцтвам Барвянкова ў горадзе ў 2020-м і ў наступныя гады праходзілі рэпрэсіі. Раней ён кіраваў міліцыяй у Талачыне.

Днямі Сяргей Барвянкоў сустракаўся ў Оршы з ветэранамі міліцыі, уручаў ім падарункі.

У Оршы начальнік міліцыі прыйшоў на працу і памёр
orshanka.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі