Дырэктарам музея "Нясвіж" стаў рэдактар раёнкі, папярэдняга знялі з-за БЧБ-сцяга

Дырэктарам музея "Нясвіж" стаў рэдактар раёнкі, папярэдняга знялі з-за БЧБ-сцяга

Дырэктарам Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" прызначаны Дзмітрый Яшчанка. Раней ён працаваў галоўным рэдактарам газеты "Нясвіжскія навіны". 29 красавіка новага кіраўніка прадстаўляў міністр культуры Анатоль Маркевіч. Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, ён у сваёй прамове перад калектывам установы звярнуў увагу "на тым, што ў рамках мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці... пастаўлены сур'ёзныя задачы па далейшым развіццю аб'ектаў музея-запаведніка, стварэнні новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіццю турыстычнага патэнцыялу".

Папярэдні дырэктар Сяргей Клімаў быў звольнены ў снежні мінулага года. Ён кіраваў 10 гадоў. У жніўні 2020-га пасля прэзідэнцкіх выбараў над Нясвіжскім палацам быў узняты бел-чырвона-белы сцяг. Відаць, гэта і стала падставай для звальнення.

Звальненні ў музеях пасля выбараў адбываліся і раней — у Мінску, Магілёве, Навагрудку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі