Генеральнаму дырэктару “Мінскхлебпрама” не працягнулі кантракт

Генеральнаму дырэктару “Мінскхлебпрама” не працягнулі кантракт

Генеральнаму дырэктару прадпрыемства “Мінскхлебпрам” Уладзіміру Талайка не працягнулі кантракт. Як паведамляе TUT.by, апошнім працоўным днём кіраўніка было 13 лютага. Цяпер выканаўцам абавязкаў гендырэктара аб’яднання будзе галоўны інжынер Віктар Пашкоўскі.

“Мінскхлебпрам” аб’ядноўвае шэсць сталічных хлебазаводаў. Ужо год яго дзейнасць суправаджаецца скандаламі: цяпер у судах і ў праваахоўных органах разглядаюць некалькі рэзанансных справаў, фігурантамі якіх сталі топ-менеджэры прадпрыемства. Напрыканцы мінулага года кіраўнікі чатырох хлебазаводаў, што ўваходзяць у аб’яднанне, выказалі недавер генеральнаму дырэктару.

Уладзімір Талайка ачольваў “Мінскхлебпрам” з 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі