Дзе патусіць на выхадных 18-20 красавіка, раіць Аляксандр Ракавец

Аляксандр Ракавец з IQ48 на выхадных звычайна не рэпетуе, і не асабліва тусуецца.


"Я сам чалавек не клубны, па тусах асабліва не хаджу, — прызнаецца музыка. — Выхадныя звычайна праводжу альбо ў сямейным коле, альбо з сябрамі і блізкімі мне людзьмі".

Раіць схадзіць

Не раіць

Выставы

“Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі”

18-20 красавіка:

Нацыянальны мастацкі музей РБ

Працуе з 11:00 да 19:00

Даведкі: +375 (17) 327-71-63

Канцэрты

Петля Пристрастия

19 красавіка, субота:

Re:Public

Пачатак: 19:00

Квіткі: ад 80 тысяч

Даведкі: +37529-570 38 59

The UNB

19 красавіка, субота:

“Графіці”

Пачатак: 19:00

Квіткі: ад 120 тысяч

Даведкі: 375 29 6384444

Akute

20 красавіка, Магілёў:

“Куба”

Пачатак: 17:30

Квіткі: ад 70 тысяч

Даведкі: +375 29 5458900

Свае парады наконт таго, дзе можна карысна і прыемна правесці час на бліжэйшых выхадных, Саша, на дзіва, пачынае з выставы:


"Па-першае, мяне зацікавіла выстава мастацтва "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі", якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі. Цікава паглядзець, што адбывалася ў мастацтве нашай краіны ў розныя часы".


Далей музыка звяртаецца да кіно. Апошні фільм, які ўразіў Ракаўца, і які ён раіць абавязкова паглядзець нягледзячы на адсутнасць у кінаафішы, "Ной" Дарэна Аранофскі. Маўляў, вольнай інтэрпрытацыі біблейскага сюжэта ён паставіў бы 4 па пяцібальнай сістэме. Іншыя ж стужкі, што ідуць у пракаце мясцовых кінатэатраў, Сашу не натхняюць:


"З таго, што цяпер прапануюць кінатэатры, нават не ведаю, што параіць. Усё дэманструюць расійскія камедыі, якія не цікавыя, і якія я проста не выношу. Альбо бамбяць рэмэйкі кшталту "Рабакопаў", "Мортал Комбатаў", якія ўжо глядзець не цікава".


А вось канцэртная афіша ад удзельніка IQ48, як і чакалася, апынаецца больш насычанай.


"Петля Пристрастия" — люблю іх слухаць. І дома слухаю, і на канцэрты, калі атрымліваецца, іх прыходжу, — пералічвае Аляксандр канцэрты, якія варта наведаць. — Хто не любіць Re:Public, можа пайсці ў "Графіці" на канцэрт гурта The UNB. Ну, і калі вы жывеце ў Магілёве, можаце схадзіць на прэзентацыю новай пласцінкі гурта Akute - іх заўсёды цікава слухаць, і цікава, што там яны цяпер граюць".


З тэатрамі ў Ракаўца не самыя блізкія зносіны. Там Саша бывае раз на год-два, і тое, калі яго нехта зацягне. Ну, і глядзець музыка любіць лёгкія пастаноўкі, каб не "забівалі" галаву. Маўляў, галава забітая і так.


А ўвогуле, кажа Саша, ёсць яшчэ адзін варыянт правядзення бліжэйшых выхадных — нафарбаваць яек і святкаваць Вялікдзень! І запрашае на канцэрт IQ48. Ён пройдзе ў "Графіці" 23 красавіка.

Загалоўнае фота: budzma.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі