Дзе ў Мінску можна нядорага папіць піва і паслухаць жывую музыку?
Jolly Roger Cafe: "Усё, ад металу да блюза і джаза. Працуем мы з 14 гадзінаў і да першай уначы, а канцэрты з 19-й да 23-й".
Дарэчы рокавы фармат абірае большасць бараў, дзе грае жывая музыка. Праўда, не ва ўсіх канцэрты праходзяць кожны дзень. Да прыкладу, ў піўным рэстаране "7 Тонн" музыкаў можна паслухаць толькі ў пятніцу і суботу. Уваход на выступ бясплатны, а паесці, калі без алкаголю, можна долараў за 20.
Кавярня-клуб "Лисья нора" таксама прапануе выступы музыкаў толькі 2-3 дні на тыдзень, але акрамя рока ды джаза ў іх можна паслухаць і аўтарскую песню.
У бары Doo Dah King жывой музыкі не дапросішся ў панядзелак ды аўторак, праўда ў пятніцу і суботу гэты недахоп цалкам кампенсуецца:
Doo Dah King: "У пятніцу, суботу ў нас працуюць рок'н'рольныя гурты ў дзве змены, уваход каштуе 20 тысяч. Канцэрты пачынаюцца а 23-й гадзіне і заканчваюцца бліжэй да 3-й. Серада ў нас інструментальны дзень ― працуе гурт Silicon, у чацвер у нас праект "Спецыяльны госць", у пятніцу суботу - камерцыйныя дні з каверамі, у нядзелю праект "Рускі рок".
Дарэчы, музычную стылістыку па днях разбівае і адзін са старэйшых канцэртных бараў Мінску "Граффити".
Граффити: "Панядзелак - маладыя выканаўцы, аўторак і чацвер - сольныя канцэрты, серада - джаз, пятніца - фанк і зноў сольныя канцэрты, субота - блюз, і нядзеля - акустычныя канцэрты"
Сярод найбольш частых выступоўцаў "Графоў" гурты "Аддис Абеба", "Серебряная свадьба", "Кассиопея", Apple Tea, Botanic Project і Chief's Band. Уваходны квіток каштуе ў сярэднім 20 тысяч, а канцэрты пачынаюцца ў 20:00.
У той жа час можна паслухаць музыкаў і ў маладым кабаку "Піўная Гісторыя", тым больш, што сістэма ўваходу не можа не зацікавіць.
Піўная Гісторыя: "Квітка за ўваход няма, ёсць чэк бар. То бок чалавек плаціць на ўваходзе 15 тысяч (кошт аднолькавы на ўсе канцэрты) і атрымлівае куфаль піва, ці што-небудзь безалкагольнага з разлікам на 9 тысяч. Адпаведна 6 тысяч ідзе музыкам".
Прадстаўнікі "Піўной Гісторыі" дадалі, што дакладнага фармату ў іх установы яшчэ няма, а фармавацца ён будзе выключна паводле пажаданняў наведвальнікаў.
А вось рэстаран "Госці" з фарматам вызначыўся, больш за тое, яны пастаянна супрацоўнічаюць з двума гуртамі "Лео" і "Минское море", якія штодзень выконваюць кавер-праграму. Дарэчы, менавіта талент гуртоў прадстаўнікі "Гасцей" і лічаць адным са сваіх асноўных адрозненняў ад іншых.
Госці: "Ну, а чым асноўным можна адрознівацца? Скажам, смачнай кухняй, гучнай жывой вясёлай музыкай і артыстызмам нашых выступоўцаў. Яны такія рэчы часам вырабляюць, што..."
Праўда ў "Гасцей" ёсць невялікі мінус у летні перыяд: трапіць у памяшканне немагчыма, калі ты хлопец і апрануты ў шорты. Такі ж дрэс-код і ў рэстаране "У Ратуши", больш вядомай як "0,5". Праслухоўванне музыкаў там уваходзіць у рахунак і складае каля 10 тысяч. А прапануюць яны той жа рок ды сусветныя хіты.
Штодзень каверы на сусветныя хіты можна паслухаць у новым Jack Club. Каштуе гэта 20 тысяч, але і тут ёсць праблема з уваходам: калі вы не спадабаецеся ахове, то вас папросту не пусцяць.
Напэўна, найбольш стылізаваны рэстаран з пляцоўкай для канцэртаў Saloon. Тут спрабуюць прытрымлівацца стылістыкі дзікага захаду ва ўсім, а за ўваход грошай не бяруць:
Saloon: "Фармат у нас адзін - амерыканскі стыль, але нават джаз розныя калектывы выконваюць па-рознаму".
Супрацоўнікі "Салуна" дадалі, што ў іх у адзіных на барнай стойцы праходзіць шоў-праграма у выглядзе стрыптызу ды вар'етэ, і гэта таксама дадае наведвальнікам адчування знаходжання на дзікім захадзе.
Такім чынам можна сказаць, што выбар у мінчукоў ёсць. Прычым кошты на піва ды ежу не вельмі адрозніваюцца. Але найбольш бюджэтна адпачыць пад жывую музыку можна ў Jolly Roger Cafe. Калі вам заўсёды горача і вы носіце шорты, то не варта нават спрабаваць патрапіць у рэстараны "0.5" і "Госці", тое ж датычыцца і Jack Club, а паглядзець на стылістыку Doo Dah King можна толькі пасля святкавання 21-га дня нараджэння.
У астатнім усе канцэртныя бары сталіцы вельмі падобныя, таму асноўным крытэрам усё ж застаецца музычная праграма.
Канцэрты |
Стылістыка |
Уваход |
Час |
Піва |
Паесці без алкаголю |
Dress code |
||
Таннае |
Дарагое |
|||||||
Jolly Roger |
штодзень |
ад металу да джазу |
15 тыс. |
19:00-23:00 |
4 тыс. |
15 тыс. |
толькі закускі да піва |
няма |
Jack Club |
акрамя панядзелка і аўторка |
каверы, рок, сусветныя хіты |
бясплатна |
22:00-00:30 |
4 тыс. |
15 тыс. |
60 тыс. |
face control |
Doo Dah King |
штодзень |
каверы рок, сусветныя хіты |
20 тыс. |
23:00-03:00 |
6 тыс. |
17 тыс. |
50 тыс. |
21 год |
Saloon |
штодзень |
каверы, рок, джаз |
бясплатна |
21:30-00:00 |
6 тыс. |
12 тыс. |
40 тыс. |
няма |
У Ратуши (0.5) |
штодзень |
каверы рок, сусветныя хіты |
каля 10 тыс. (уваходзіць у рахунак) |
21:00-23:00 |
6 тыс. |
17 тыс. |
40 тыс. |
шорты ў мужчын |
Піўная Гісторыя |
штодзень |
ад металу да джазу, каверы |
15 тыс. (чэк бар) |
20:00-23:00 |
6 тыс. |
18 тыс. |
30 тыс. |
няма |
Госці |
штодзень |
каверы (рок, сусветныя хіты) |
7500 |
20:30-01:00 |
10 тыс. |
22 тыс. |
50 тыс. |
шорты ў мужчын |
Лисья Нора |
2-3 дні на тыдзень |
рок, джаз, аўтарская песня |
20 тыс. |
19:00-22:30 |
10 тыс. |
30 тыс. |
25 тыс. |
няма |
7 Тонн |
пятніца і субота |
рок, джаз |
бясплатна |
21:00-23:00 |
7 тыс. |
12 тыс. |
60 тыс. |
няма |
Граффити |
штодзень |
ад металу да джазу |
20 тыс. |
20:00-22:30 |
5 тыс. |
10 тыс. |
25 тыс. |
няма |