Дзелавая: "Каб праявіць сексуальную харызму, не трэба паказваць голую жопу
У Мінск Мара прыехала з новай праграмай і правяла прэм'еру песні "Цалуючы сэрца". У Еўрапейскага радыё атрымалася пагутарыць з самай сексуальнай рок-дзівай Расіі пра новы альбом, музычныя эксперыменты, гастролі і мінскую публіку. Выступ Мары ў Мінску восенню мінулага года справакаваў шмат скандалаў і быў названы "тэматычным" канцэртам для гомасексуальнай публікі. У свой другі прыезд у нашу сталіцу дзёрзкая рок-дзіва вырашыла замяніць даволі жорсткі і энергічны сэт на лірычны PIANO ROCK, зрабіўшы акцэнт на клавішы.
У бліжэйшых планах спявачкі вялікая прэзентацыя максі-сінгла, якая адбудзецца ў Маскве 18 снежня. А далей, кажа Мара, фанаты могуць чакаць выхаду наступнага альбома. Загалоўная песня "Цалуючы сэрца" будзе прадстаўлена на пласцінцы ў некалькіх варыянтах.
Мара: "Гэта будзе радыё-варыянт, акустычная пашыраная версія, п'яная рок-версія — гэта значыць тое, што людзі чулі сёння на канцэрце. Гэта клавішны канцэрт і, я думаю, будуць нейкія рэміксы. Квазіэлектрычнасць — гэта наш уласны рэмікс-праект, які мы робім у рыал-тайме, у канцэртным рэжыме — з тымі ж самымі музыкамі на аналагавых сінтэзатарах мы проста граем рэміксавыя версіі сваіх жа песень. Гэта значыць максі-сінгл будзе з відэа-кліпам, з абноўленай песняй "Самалёты-2009" і, я думаю, з яшчэ нейкімі дадатковымі матэрыяламі".
Нагадаю, што менавіта першая песня "Самалёты" ў 2002 годзе падняла невядомую спявачку Мару на вяршыні расійскіх хіт-парадаў.
Новы альбом не будзе рок-сэтам у чыстым выглядзе і, хутчэй, атрымае электроннае гучанне. Пра гэта кажа і менеджэр спявачкі Капіталіна Дзелавая:
"Цяпер не цікава граць, напрыклад, з аркестрам! Цяпер цікава граць мінімалістычна! Гэта сусветная тэндэнцыя. Мінімалізм, які, тым не менш, стварае тую шырыню і гукавую палітру на сцэне, якую вы бачылі сёння".
Канцэртныя аранжыроўкі Мары вельмі моцна адрозніваюцца ад альбомных версій, якія мы прывыклі чуць на CD. Паколькі спявачка мае чатыры паўнавартасныя і абсалютна разнапланавыя канцэртныя праграмы, часта эксперыментуе і змяняе аранжыроўкі, падчас выступу бывала так, што спачатку гледачы проста спрабавалі пазнаць песні.
"У прынцыпе, у адрозненні ад расійскай публікі, мінскую трохі складаней "раскачаць", — кажа Мара. — Але потым людзі "разыходзяцца" і ўсё становіцца добра, пачынаецца паўнавартасны шчыльны канцэрт. Гэта не халоднасць: нармальна, калі напачатку людзі прыглядаюцца і прыслухоўваюцца, спрабуючы зразумець свае ўласныя эмоцыі".
У Расіі, па словах спявачкі, такога не адбываецца.
Мара: "Мы толькі што вярнуліся з Волагды — маленькага правінцыйнага горада. Але там людзі на вушах стаялі з першай жа песні. Усюды свая спецыфіка. У Мінск я, тым не менш, люблю прыязджаць!"

Паколькі Мара музыка які эксперыментуе, для будучага альбома, яна шукае адмысловае гучанне. Падчас працы над пласцінкай Мара вельмі зацікавілася беларускай электронікай і альтэрнатыўнай музыкай. Адзін з праектаў, які спадабаўся спявачцы — "Зімовая вайна ў Тыбеце" ("The Winter War in Tibet").
"У Беларусі нам вельмі спадабалася дзяўчынка, якая грае на сітары ў гурце "Зімовая вайна ў Тыбеце". Думаю, мы з імі звяжамся і прапануем зрабіць нейкі сумесны праект ці запішам разам адзін трэк, — расказвае спявачка. — Будзем прыцягваць этнічных музыкаў, духавыя секцыі. Я думаю, мы знойдзем яшчэ нямала цікавых музыкаў!"
Акрамя пачуццёва-адкрытых тэкстаў замацаванню за Марай тытула секс-сімвалу расійскага року спрыялі даволі эратычныя шоў. Еурарадыё пацікавілася ў спявачкі, чаму на мінскай сцэне яна даволі стрыманая:
"Тое, што Мара прадэманстравала на сцэне сёння — гэта верх сексуальнасці, — тут жа падключаецца да гутаркі Капіталіна Дзелавая. — А для таго, каб праявіць сексуальную харызму, не трэба паказваць голую жопу, як гэта ў свой час рабілі розныя расійскія музыкі".
"сексуальнасць не павінна тырчаць навыварат, — дадае Мара. — Усё, што ёсць сексуальнага ў чалавеку, ідзе з яго погляду, з яго сэрца. А гэта праяўляецца і ў голасе, і ў кантакце з людзьмі".