Джынсы ў буціку можна купіць танней, чым на рынку без сертыфіката

На кірмашы "Дынама" ніхто пакуль не атрымаў сертыфікаты і дэкларацыі адпаведнасці на свае тавары. Маўляў, дакументаў на прадукцыю ў Маскве не даюць, таму і сертыфікаты на яе зрабіць не магчыма. Калі дробны прадпрымальнік і пачне рабіць экспертызу адпаведнасці тавара нормам, то гэта не выгадна.

Цікава, а як адрозніваецца кошт на тыя ж джынсы на кірмашах і ў мінскіх крамах, якія ўжо робяць сертыфікаты і дэкларацыі адпаведнасці на ўвесь тавар?

На стадыёне "Дынама" раніцай не людна. У намёце вісяць фірмовыя штаны — Levi's і Big Star. Колькі каштуюць?

"Кошты ад 560 тысяч да 650 тысяч", — адказвае прадавец.

У наступнай гандлёвай кропцы менш вядомыя маркі, патанней.

"Падбяром любыя. Ёсць розныя кошты, па 450 тысяч, ёсць і па 700 — Prodigy".

Што ж, на рынку кошты вагаюцца ад 450 да 750 тысяч рублёў. Столькі ж джынсы каштуюць і ў крамах?

У фірмовай краме Big Star у Мінску самы папулярны кошт на джынсы — 699 тысяч. Але ёсць і са зніжкамі.

На рынку Big Star трошкі таннейшыя, чым у краме. Але не прынцыпова, ды без дакументаў і дэкларацый адпаведнасці.

Побач крама Colin's, джынсы David з пазнакамі "EAC" (сертыфікат Мытнага саюза). Кошт на сертыфікаваныя штаны — 349-649 тысяч рублёў.

У краме Terranova кошты на джынсы ад 199 тысяч рублёў, але гэта самыя танныя.

Такім чынам, на кірмашы можна набыць джынсы за 400-450 тысяч, у краме самыя танныя 200-350 тысяч. Фірмовыя джынсы на рынку таннейшыя, але чамусьці без дакументаў.

У варшаўскай краме С&A можна набыць джынсы за 100 злотых (гэта 300 тысяч рублёў), на рынку ў Беластоку ёсць джынсы і па 50 злотых, але гэта "Кітай", турэцкія Crown каштуюць ад 70 злотых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі