Дзіцячае “Еўрабачанне-2014” выйграў італьянец Вінчэнца Кантыела (відэа)

Сёлетняе дзіцячае “Еўрабачанне” праходзіла на Мальце.

Выканаўца з Італіі набраў 159 балаў — гледачы ўпадабалі яго песню “Ты — маё першае вялікае каханне”.

Другое месца заняла Крысія Тодарава з Балгарыі (147 балаў), на трэцім месцы Бецці з Арменіі (146 балаў), паведамляе БЕЛТА.

Беларуска Надзея Місякова выконвала на “Еўрабачанні” песню “Сокал”. Адметна, што яна была на беларускай мове, а салістка і танцоры былі апранутыя ў этнічным стылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі