Канчыта Вурст сфатаграфавалася ў ніжняй бялізне для Карла Лагерфельда (фота)

Пераможца апошняга "Еўрабачання" Канчыта Вурст узяла ўдзел у фотасесіі "The new normal" (новая норма) знакамітага правакатара Карла Лагерфельда. Здымкі з'явяцца ў чарговым нумары часопіса CR Fashion Book.


"Я песціў Канчыту падобна запаветнай мары вельмі доўгі час, — прызнаўся аўстрыйскі спявак Томас Нойвірт, які выступае ў вобразе Канчыты ў інтэрв'ю часопісу. — Насамрэч, гэта гісторыя майго жыцця. Я вырас у маленькай вёсачцы, вельмі кансерватыўнай, і заўсёды быў дзіўным хлопчыкам, які апранаўся, як дзяўчынка".

Кампанію Канчыце ў фотасесіі склала любіміца Лагерфельда, цяжарная мадэль Эшлі Гуд. Гераіні фота паўстаюць у вобразах кабарэ-прыгажуць са свету джазу, нямога кіно ў панчохах з падвязкамі. Фота "The new normal" ад кіраўніка дома Chanel маюць мэтай паказаць новыя стандарты "нармальнасці". Цяжарная Эшлі Гуд, якая на апошнім Тыдні высокай моды ў Парыжы выйшла на подыум у фінале паказу Chanel, паказала, наколькі цудоўнай, жаноцкай і годнай можа быць будучая маці. А Канчыта сваёй перамогай на "Еўрабачанні" даказала, што любую мару можна дзейсніць.

Паводле drpodium.com, www.fraufluger.ru, www.etoday.ru

Фота: www.fraufluger.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі