Дзіцячы паэт і выкладчык Дзмітрый Юртаеў асуджаны на 2 гады калоніі
Дзмітрый Юртаеў / facebook.com/yurtayev
Дзіцячы паэт і выкладчык Дзмітрый Юртаеў асуджаны на 2 гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у "абразе Лукашэнкі" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы". Агучаны прысуд быў у Мінскім гарадскім судзе (суддзя — Анжэла Касцюкевіч) у канцы красавіка, але стаў вядомы толькі цяпер, паведамляе "Зеркало".
Юртаеў выкладаў у прыватнай мінскай школе "Смарт Скул". Яго затрымалі ў верасні мінулага года. Сілавікі прымусілі паэта прызнацца ва ўдзеле ў пратэстах 2020-га, у напісанні "экстрэмісцкіх" каментароў. Таксама знайшлі "крамолу" ў адным з яго вершаў, але ў судзе ў віну яго ўжо не ставілі.
Беларускія праваабаронцы прызналі Дзмітрыя Юртаева палітвязнем. А МУС РБ нядаўна ўключыў яго прозвішча ў "спіс экстрэмістаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.