Пачаўся суд над паэтам і выкладчыкам Дзмітрыем Юртаевым

Дзмітрый Юртаеў / фота Галіна Кудраўцава
Дзмітрый Юртаеў / фота Галіна Кудраўцава

У Мінскім гарадскім судзе сёння пачаўся суд над паэтам і выкладчыкам прыватнай школы "Смарт Скул" Дзмітрыем Юртаевым. Яго абвінавачваюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці ці розніцы (ч. 1 арт. 130 КК). Справу разглядае суддзя Анжэла Касцюкевіч, паведамляюць праваабаронцы. Раней яны прызналі Юртаева палітвязнем.

Паэта і выкладчыка затрымалі ў мінулым верасні. Дзмітрыя прымусілі на камеру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца за тое, што ён у жніўні 2020 года хадзіў на акцыі і пісаў паведамленні ў сацыяльных сетках. Спачатку яго двойчы арыштавалі па адміністрацыйных справах, а потым завялі крымінальную справу.

Дзмітрый Юртаеў піша для дзяцей. Ён з'яўляецца пераможцам конкурсу "Пісьменнікі дзецям" (2017), а таксама чальцом Міжнароднага саюза пісьменнікаў "Новы Сучаснік", Беларускага літаратурнага саюза пісьменнікаў "Полацкая галіна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі