Dzieciuki выдалі другі альбом "Рэха" (слухаць)

Dzieciuki выдалі другі альбом "Рэха" (слухаць)

Гарадзенскі фолк-панк-гурт Dzieciuki прэзентуе свой другі студыйны альбом пад назвай "Рэха". Падчас працы над пласцінкай музыкі прызнаваліся. што падышлі да працэсу запісу больш адказна ў параўнанні з дэбютнікам "Гарадзенскі гармідар", запіс праходзіў у Мінску.

Песні "Рэха" тэматычна канцэнтруюцца вакол гістарычных падзей і асоб, датычных Беларусі. Як распавяді музыкі ў інтэрв'ю Еўрарадыё, гэта не збег абставінаў, а канцэптуальная задума.

Алесь Дзянісаў: "Мы не падаліся ў гісторыю ірландцаў ці зулусаў. Натуральна, гэта тычыцца гісторыі Беларусі. Дакладней, тэрыторыі, на якой знаходзіліся плямёны, якія пазней сталі беларусамі. Бо, калі мы спяваем пра таго ж Давыдзю Гарадзенскага, Беларусі яшчэ не было. Троху шырэй мы ўзялі, бо закранулі і сярэднявечча, узялі таго ж Давыда Гарадзенскага, Вітаўта, Касцюшку, амаль што сучаснасць — 1937 год…Але, каб мы выбіралі песні пад нейкую канкрэтную падзею, ці стагоддзе, то гэтага няма".

Падчас прома-тура ў падтрымку новага альбому Dzieciuki збіраюцца заехаць як мінімум у 16 гарадоў Беларусі, Польшчы і Літвы.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі