Дзінара Алімбекава ўвайшла ў першую дзясятку на другім этапе Кубка свету

Дзінара Алімбекава ўвайшла ў першую дзясятку на другім этапе Кубка свету

4 снежня ў шведскім Эстэрсундзе жаночай гонкай пераследу працягнуўся другі этап Кубка свету па біятлоне.

Выйграла гонку нарвежка Мартэ Ройселанд, якая зрабіла адзін промах на стойцы. Другой стала францужанка Анаіс Бескон, якая не зрабіла ніводнага промаху. Трэцяе месца заняла таксама францужанка Анаіс Шэвалье (у яе таксама адзін промах на стойцы).

Найлепшы варыянт у беларускай зборнай паказала Дзінара Алімбекава (3 промахі), якая заняла 10-ю пазіцыю ў выніковым пратаколе. Ганна Сола апынулася на 11-м месцы (чатыры промахі), Ірына Крыўко — на 32-м (чатыры промахі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі