"Дзіўны дзень народзінаў": журналістка Алена Талкачова напісала ліст з-за кратаў
Журналістка Tut.by Алена Талкачова з-за кратаў падзякавала ўсім, хто павіншаваў яе з днём народзінаў.
"У гэтым годзе віншаванняў было яшчэ больш, але галоўнае — ад каго. Беларусы — неверагодныя, столькі цяпла, столькі святла ў іх словах, што не верыць у тое, што дабро канчаткова і беспаваротна пераможа зло, немагчыма. Дзякуй за добрыя словы да гэтага дзіўнага ДН", — напісала Алена.
Талкачова за кратамі ўжо 4 месяцы. Мяркуючы па тым, што ўчора яна не выйшла на волю, тэрмін яе ўтрымання пад вартай працягнуты як мінімум яшчэ на два месяцы.
Ператрусы і затрыманні ў офсіе TUT.by і на кватэрах яго супрацоўнікаў адбыліся 18 траўня. Дзейнасць сайта была заблакаваная. На службовых асобаў ТАА "ТУТ БАЙ МЕДЫЯ" пачалі крымінальную справу за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі 15 затрыманых супрацоўнікаў TUT.by, у тым ліку Алену Талкачову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.