Дзве групы нелегальных мігрантаў затрымалі ў Гродне

У Гродне затрымалі нелегальных мігрантаў / grodnoplustv.by
У Гродне затрымалі нелегальных мігрантаў / grodnoplustv.by

У Гродне затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў. Як перадае "Гродна Плюс", іх вылічылі ўчастковыя інспектары міліцыі.

У адным з выпадкаў міліцыю выклікалі жыхары шматпавярховіка, у якіх узнік канфлікт з замежнымі гасцямі.

Як кажа намесніца начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Кастрычніцкага РУУС Гродна Лілія Краўчук, нелегальных мігрантаў дэпартавалі. Тры чалавекі затрыманыя для высвятлення асобаў. Іх пасадзілі ў ІЧУ.

"Выяўленыя парушэнні міграцыйнага заканадаўства сярод грамадзян Туркменістана, Узбекістана і Таджыкістана. Замежныя грамадзяне прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці. Штраф накладзены ў суме больш за 1300 беларускіх рублёў", — заяўляе Краўчук.

Як распавядала Еўрарадыё, на днях амаль сто мігрантаў былі затрыманыя ў аграгарадку Міханавічы пад Мінскам.

Раней беларускія ўлады заахвочвалі мігрантаў з Азіі і Афрыкі прыязджаць у Беларусь, каб потым ісці далей у ЕС. Аднак апошнія падзеі сведчаць пра перамену ў гэтай палітыцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі