Пад Мінскам затрымалі амаль сто нелегальных мігрантаў: яны былі ў аграсядзібе

Катэдж з мігрантамі пад Мінскам / t.me/pressmvd
Катэдж з мігрантамі пад Мінскам / t.me/pressmvd

Супрацоўнікі Мінскага РУУС і АМАП затрымалі ў аграсядзібе ў аграгарадку Міханавічы 94 нелегальных мігранта.

Сярод іх грамадзяне Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака, Сірыі, Марока і Пакістана.

Яны прыбылі ў нашу краіну з Расіі наземным транспартам і планавалі паехаць у Заходнюю Еўропу. Беларускіх віз у іх няма, — піша прэс-служба МУС. — 54 замежнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, ім дадзена права добраахвотнага выезду. Сямёра, якія не маюць дакументаў, затрыманыя для высвятлення асобы. У дачыненні да чацвярых разглядаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў сувязі з парушэннем тэрміну забароны ўезду ў Беларусь. 27 чалавек прымусова выдвараны з краіны. Двое перададзеныя ў сталічны рэгіён для высвятлення абставінаў ухілення ад добраахвотнага выезду.

Под Минском задержаны почти сто нелегальных мигрантов: они были в агроусадьбе
Катэдж з мігрантамі пад Мінскам / t.me/pressmvd

МУС шукае арганізатараў і тых, хто дапамагаў арганізоўваць мігрантам незаконны ўезд у Беларусь. Таксама вырашаецца пытанне аб дэпартацыі затрыманых.

Раней польскія памежнікі распавядалі, што каля мяжы мігрантам дапамагаюць беларускія службы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі