Дзве небяспекі для Лукашэнкі: крамлёўская братва і Украіна пасля вайны

Вадзім Пракоп'еў не верыць у збліжэнне з Лукашэнкам

Вадзім Пракоп'еў не верыць у збліжэнне з Лукашэнкам / Еврорадио

Пагрозу для Лукашэнкі складае не Захад, а Крэмль і адплата ад Украіны. Так мяркуе бізнеэсмен, лідар фракцыі Каардынацыйнай рады "Беларусы " (былы блок Пракоп'ева–Ягорава) Вадзім Пракоп'еў.

"У Лукашэнкі ёсць дзве пагрозы. Гэта крамлёўская братва, кааператыў "Возера", якія заплацілі за Беларусь ужо тры ці чатыры разы, але па накладной ніяк не атрымалі. І другая пагроза — гэта Украіна пасля вайны, якая, нягледзячы на благі мір, нічога яму не даравала.

Што ён [Лукашэнка. - Еўрарадыё] збіраецца зрабіць з рускай братвой? Уключыць кітайскі фактар. Дапускаю, што ўжо ўключыў, і такім чынам балансаваць і супраціўляцца паглынанню з боку Масквы. Таму што задача Лукашэнкі — Беларусь адпісаць сям'і, сваім нашчадкам, а ніяк не крамлёўскай братве", — разважаў Пракоп'еў у эфіры Еўрарадыё.

План наконт Украіны, на думку Вадзіма Пракоп'ева, у Лукашэнкі можа быць традыцыйны — карумпаваць новую ўладу і бізнес. Іншы варыянт — трапіць на мірныя перамовы і там дамагчыся пацвярджэння, што з боку Украіны не будзе ніякай адплаты.

"Навошта нам даваць Лукашэнку гэтыя козыры?" — падсумоўвае Пракоп'еў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі