Дзвіж з тапкамі на Камароўцы: Ціханоўскі зладзіў пікет
24 траўня на Камароўцы прайшоў пікет ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Няпомняшчых. Кіравалі ім папулярны блогер Сяргей Ціханоўскі (Святлана — яго жонка) і апазіцыянер Мікалай Статкевіч (пенсіянер Няпомняшчых — адзіны зарэгістраваны "кандыдат пратэсту" з групы Статкевіча).
Ля рынку сабралося некалькі соцень людзей у масках. Яны ставілі подпісы — чарга расцягнулася да станцыі метро Якуба Коласа.
Напярэдадні пікету Ціханоўскі і Статкевіч заклікалі прыйсці на пікет, прыхапіўшы тапак "каб прыхлопнуць таракана".
Як вядома, ЦВК не зарэгістраваў ініцыятыўную групу самаго Ціханоўскага, бо на момант рэгістрацыі блогер знаходзіўся пад арыштам, а на дакументах, па словах Лідзіі Ярмошынай, мусіць быць подпіс самаго вылучэнца. Мікалая Статкевіча і яго шматлікіх "кандыдатаў пратэсту" старшыня ЦВК таксама не дапусціла да ўдзелу ў прэзідэнтскай гонцы, знайшоўшы безліч прычын для гэтага. Але Няпомняшчых пашанцавала.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.