Дзяды: што прымушае беларусаў і ў замежжы ўспамінаць продкаў — эфір
Яўген Дудкін і Алег Кулеша
2 лістапада беларусы Варшавы збяруцца разам, каб успомніць сваіх продкаў. Дзяды — спрадвечнае, старажытнае беларускае свята, прысвечанае памяці продкаў. І як бы далёка нас ні закінула ад зямлі, дзе цяпер ляжаць нашыя дзяды, беларусы на іх не забываюцца.
Чым для беларусаў так важныя Дзяды і чаму мы павінныя працягваць успамінаць продкаў нават у эміграцыі? Якія мерапрыемствы запланаваныя на Дзяды і як актыўна далучаюцца беларусы? Ці лёгка беларусам заставацца беларусамі ў эміграцыі і як на гэтае захаванне сваёй ідэнтычнасці ўплывае працэс інтэграцыі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша і сябра Управы партыі БХД, дактарант Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Яўген Дудкін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.