Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехаў ва Украіну
Дзяніс Дудзінскі разам з жонкай Кацярынай Раецкай з’ехаў ва Украіну. Пра гэта Раецкая напісала ў Instagram.
"З'яджаю хутка: без тэлефона, у якім усё жыццё, без ноўтбука, — піша яна. — Без банкаўскіх карт, разліковых рахункаў, без развітальнай запіскі. І без плана...".
Найхутчэй Дудзінскі і Раецкая ў Кіеве.
Да экс-вядоўцы БТ у Мінску нядаўна завіталі сілавікі, якія праводзілі "праверачныя мерапрыемствы ў пытаннях падаткаабкладання". А летась Дудзінскі адбыў 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пратэстах і быў аштрафаваны. Пасля гэтага ён страціў месцы ў дзяржаўных праектах.
Восенню 2020-га шоўмэн быў госцем праграмы Еўрарадыё, у якой паразважаў на тэму беларускай нацыянальнай ідэі (на відэа).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.