Дзяніс Палякоў не згуляе ў матчах БАТЭ з "Дандалкам"
У абаронцы барысаўчан траўма, якую ён атрымаў у чэмпіянаце Беларусі.
Абаронца БАТЭ Дзяніс Палякоў не згуляе ў матчах 2-га кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў з ірландскім "Дандалкам". У яго траўма, якую ён атрымаў у нядаўнім матчы чэмпіянату Беларусі ў Мазыры са "Славіяй".
Бліжэйшы матч БАТЭ — "Дандолк" пройдзе 15 ліпеня на "Барысаў-Арэне", пачатак у 20.30.
У панядзелак стала вядомая заўка ФК БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. У яе складзе 30 фубалістаў, у тым ліку і Палякоў.
Фота: by.tribuna.com