"Дзяржава рыхтуецца да вайны". Шрайбман пра смяротнае пакаранне для вайскоўцаў

Пара рыхтавацца да вайны / t.me/modmilby
Пара рыхтавацца да вайны / t.me/modmilby

"Беларуская дзяржава рыхтуецца да вайны, як бы панічна гэта не гучала". Так каментуе палітолаг Арцём Шрайбман рашэнне дэпутатаў караць смяротным пакараннем вайскоўцаў і чыноўнікаў за здраду сваёй дзяржаве. Законапраект "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" быў прыняты ў першым чытанні 7 снежня і адразу выклікаў шмат пытанняў у беларусаў.

Дэпутаты тлумачаць ініцыятыву неабходнасцю “аказання стрымальнага ўдзеяння на дэструктыўныя элементы". У інтэрв'ю Еўрарадыё аналітык разглядае законапраект у комплексе з іншымі магчымымі папраўкамі ў заканадаўстве і тлумачыць, навошта Лукашэнка вырашыў напалохаць усіх яшчэ больш менавіта цяпер.

“Государство готовится к войне”. Шрайбман про смертную казнь для военных
Артём Шрайбман / Еўрарадыё

Арцём Шрайбман: Усё гэта працяг якраз таго ж трэнду, за якім мы назіраем з пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, і асабліва ў апошнія месяцы.

Беларуская дзяржава наладжвае розныя механізмы сваёй працы. У дадзеным выпадку гэты рэпрэсіўны механізм. Да гэтага паднялі ваенкаматы, звяраючы там звесткі.

Беларускія ўлады глядзяць на ўсе касякі, якія адбыліся ў Расіі, і робяць крокі на апярэджанне, каб не дапусціць тых жа памылак у сітуацыі, калі давядзецца падключыцца да вайны. На ўсялякі выпадак растлумачу, што для мяне гэта не значыць, што яны вырашылі ўступіць у вайну ці ведаюць адназначна, калі ўступяць, але іх паводзіны дакладна кажуць пра тое, што такі варыянт ёсць — альбо іх даціснуць, альбо ўжо гэтым займаюцца.


Еўрарадыё: Мы гаворым пра форму вайны як удзел беларускай арміі ў расійскай агрэсіі? Не пра грамадзянскую ж і не пра напад нейкай трэцяй сілы?

Арцём Шрайбман: Менавіта пра ўдзел у вайне. У комплексе папраўкі накіраваныя на тое, каб запалохаць вайскоўцаў: умоўнае дэзерцірства будзе ўспрымацца як здрада дзяржаве. Любы юрыст вам скажа, што так трактаваць нельга, таму што гэта два абсалютна розных склады справы. Для беларускіх уладаў гэта не важна. Галоўнае — запалохаць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі