Дзярждэп ЗША: амбасадар Джулі Фішэр працягне працу за межамі Беларусі

Дзярждэп ЗША: амбасадар Джулі Фішэр працягне працу за межамі Беларусі

Рашэнне ўладаў Беларусі аб скарачэнні персаналу амерыканскай амбасады ў Мінску пачынаюць дзейнічаць 13 чэрвеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпа ЗША Нэд Прайс. 3 чэрвеня стала вядома, што ў Мінску на адноўленыя санкцыі Злучаных Штатаў супраць дзевяці беларускіх кампаній і прадпрыемстваў аб'явілі контрсанкцыі. Гэта таксама ўвядзенне больш жорсткіх візавых працэдур, абмежаванне працы спецыялістаў з ЗША ў нашай краіне, спыненне працы ў Беларусі Агенцтва Злучаных Штатаў па міжнародным развіцці.

"На жаль, беларускія ўлады давялі нашыя дачыненні да гэтага моманту шляхам бязлітасных і ўсё мацнейшых рэпрэсій супраць сваіх грамадзян", — заявіў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпа ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі