Дзярждума Расіі прыняла папраўкі ў Канстытуцыю, супраць не выступіў ніхто
11 сакавіка Дзярждума Расіі ў трэцім чытанні прыняла папраўкі ў Канстытуцыю. "За" прагаласавалі 383 дэпутаты, супраць не выступіў ніхто. Фракцыя кампартыі (43 дэпутаты) устрымаліся. Далей папраўкі разгледзіць Савет Федэрацыі, пасля чаго 22 красавіка плануецца правесці рэферэндум.
Як вядома, законапраект прадугледжвае не больш за два прэзідэнцкія тэрміны. Аднак Уладзімір Пуцін пасля ўступлення папраўкі ў сілу зможа балатавацца на пасаду прэзідэнта зноў. Таксама пашыраюцца паўнамоцтвы парламента, замацоўваюцца абмежаванні для вышэйшых службовых асоб, устанаўліваецца прыярытэт нацыянальнага расійскага заканадаўства над міжнароднымі дамовамі. У Канстытуцыю дадаецца згадка пра Бога і пра рускую мову як мову дзяржаваўтвараючага народа.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.