Дзяржкантроль будзе правяраць "жыроўкі" ў ацяпляльны сезон

Дзяржкантроль будзе правяраць "жыроўкі" ў ацяпляльны сезон

Камітэт дзяржкантролю будзе правяраць, па якіх тарыфах людзі разлічваюцца за жыллёва-камунальныя паслугі ў ацяпляльны сезон. Пра гэта заявіў старшыня КДК Беларусі Леанід Анфімаў.

"Кантроль будзе пастаянна праводзіцца над фарміраваннем тарыфаў. Мы будзем адсочваць іх фарміраванне на жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з уключэннем ацяплення", цытуе Анфімава БелТА.

Нагадаем, напачатку года беларусы вельмі здзівіліся, калі пабачылі лічбы ў квітанцыях на аплату кватэры. Тарыфы "скаканулі" у лютым, у разгар ацяпляльнага сезона. Некаторыя "жыроўкі" у адначассе "пацяжэлі" у два разы, часам камунальныя плацяжы складалі больш за мільён рублёў.

Хваля незадавальнення дайшла да Аляксандра Лукашэнкі, які загадаў разабрацца з праблемай. Крыху пазней той жа Леанід Анфімаў казаў, што "мог бы зараз палову складу міністэрства ЖКГ арыштаваць". На службовых асобаў са структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі было заведзена некалькі крымінальных справаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі