Дзяржкантроль праверыць НКА на супрацьпраўную дзейнасць
Камітэт дзяржкантролю бліжэйшым часам зоймецца ацэнкай рызык дзейнасці некамерцыйных арганізацый. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, заявіў дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК Вячаслаў Рэут.
28 красавіка у КДК праходзіць пасяджэнне Міжведамаснай камісіі па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
Па словах Рэута, праверка некамерцыйных арганізацый — "сусветны трэнд для вызначэння найбольш уразлівых кропак, дзе існуе найбольшая верагоднасць ўключэння арганізацый, грамадзян у супрацьпраўную дзейнасць".
У Беларусі з лета 2021-га было разгромлена і зачынена некалькі дзясяткаў недзяржаўных арганізацый самых розных кірункаў — праваабарончых, экалагічных, адукацыйных, аб'яднанняў па хобі (раварысты, пчаляры і г.д.). У інтэрв'ю Бі-Бі-Сі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў "выразаць усіх".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.