Дзяржорганы не давалі дазвол на адлоў рысяў для ўнутраных войскаў МУС

Дзяржорганы не давалі дазвол на адлоў рысяў для ўнутраных войскаў МУС

Дзяржаўныя органы не давалі дазвол на вылоўліванне ў заказніку "Налібоцкі" дзвюх рысяў для вайсковай часці 3214 унутраных войскаў МУС, паведамляе БелаПАН.

Раней паведамлялася, што вайсковая часць 3214 захацела вылавіць дзвюх рысяў, занесеных у Чырвоную кнігу, і трымаць іх у клетцы. Рысь з'яўляецца сімвалам гэтай вайсковай адзінкі. Раней у часці жылі дзве рысі, падораныя расійскімі калегамі ў 2000 і 2001 гадах. Але ў 2016-м яны памерлі ад спынення сэрца.

Зранку 12 студзеня з'явіліся нават паведамленні, быццам міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч даў згоду на гэта. Аднак у прэс-службе Мінлясгаса агенцтву БелаПАН заявілі, што, хоць такі зварот яны атрымалі яшчэ ў верасні, 2016 года, але выдача дазволаў на адлоў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, не ўваходзіць у кампетэнцыю гэтага ведамства.

Дазвол на адлоў жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу, у Беларусі можа выдаць толькі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Але гэтае ведамства не атрымоўвала ні ад каго заяваў на адлоў рысяў ў Налібоцкай пушчы. Пра гэту журналістам паведаміла кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Таццяна Жалязнова. Па яе словах, дазвол на ўтрыманне або развядзенне жывёл у няволі выдаецца вельмі рэдка і ў мэтах захавання генафонду або ўзнаўлення жывёл.

Па звестках на 1 траўня 2016 года, у Беларусі была 421 рысь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі