Дзяўчына на электрасамакаце ў Мінску ўрэзалася ў "Опель"
На пешаходным пераходзе ў Мінску сутыкнуліся аўтамабіль і электрасамакат. Здарэнне адбылося 2 кастрычніка на вуліцы Кальварыйскай каля гандлёвага цэнтра "Карона".
Відавочца ДТЗ зняў яго на відэарэгістратар і выклаў на Youtube.
На відэа можна пабачыць, як кіроўца "Опеля" паварочваў налева і спыніўся перад пераходам, каб прапусціць пешаходаў. Потым ён паехаў, бо быў упэўнены, што пешаходы прайшлі, і ў гэты час аўтамабіль урэзаўся электрасамакат.
Па словах аўтара відэасюжэту, інцыдэнт абышоўся без траўмаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.