Дзяўчыну звольнiлi за вялiкiя грудзi

Менавiта бюст стаў для 29-гадовай немкi Анiны Ульрых прычынай страты працоўнага месца. Паводле слоў яе былога начальнiка, занадта вялiкiя грудзi дзяўчыны не адпавядалi iмiджу кампанii (Анiна была агентам па нерухомасцi). Беспрацоўнай маладая немка не засталася: яшчэ падчас працы ў агенцтве яна актыўна асвойвала работу мадэлi, а пасля звальнення цалкам прысвяцiла сябе мадэльнаму бiзнэсу.

Як прызналася сама гераiня, яна з дзяцiнства марыла мець вялiкi бюст. Анiна ў захапленнi ад пластычных аперацый, i як толькi выдалася магчымасць, павялiчыла сабе грудзi на некалькi памераў, пасля чаго прадмет яе гонару (паводле пераканання самой дзяўчыны) стаў самым вялiкiм ва ўсёй Еўропе.

Звольнiлi Анiну пасля паездкi ў Iталiю, дзе падчас фотасесii для эратычнага часопiса дзяўчына пазiравала топлес. Калi здымкi пабачыў дырэктар яе агенцтва па нерухомасцi, то адразу прапанаваў збiраць уласныя рэчы i шукаць новае месца працы.

“Фатаграфii выдатныя, аднак iх апублiкаванне нанесла б удар па iмiджу кампанii,” — патлумачыў ён сваё рашэнне.

Маладую немку такi паварот падзей не засмуцiў. Яна збiраецца адкрыць сваё ўласнае агенцтва нерухомасцi i прываблiваць клiентаў, размясцiўшы свой бюст на вiзiтоўках.

Газета “Звязда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі