ЕБРР палепшыў прагнозы па ВУП Беларусі на 2024 год

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця / Bigenc

Па выніках 2024 года ВУП Беларусі вырасце на 2,8%, а ў 2025-м — на 2,2%. Такія лічбы прыводзяцца ў новым аглядзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

Раней эксперты ЕБРР меркавалі, што рост беларускай эканомікі складзе 1,3%.

Беларускія ўлады паставілі арыенцір росту ВУП у 3,8% па выніках 2024 года.

У ЕБРР звяртаюць увагу на станоўчыя вынікі мінулага года. У 2023-м ВУП аднавіўся на 3,9% пасля скарачэння ў 2022 годзе. "Вытворчасць і будаўніцтва прадэманстравалі моцны аднаўленчы рост на базе палітыкі замяшчэння імпарту, якая падтрымліваецца дзяржавай, і пашырэння экспарту ў Расію", — гаворыцца ў аглядзе.

Аналітыкі банка адзначаюць, што экспарт на іншыя рынкі не вельмі вялікі — на гэта паўплывалі ў тым ліку санкцыі і лагістыка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі