Сусветны банк палепшыў эканамічны прагноз па Беларусі
Сусветны банк крыху палепшыў прагноз для беларускай эканомікі, ілюстрацыйнае фота
Сусветны банк палепшыў прагноз па эканоміцы Беларусі і мяркуе, што сёлета наша эканоміка вырасце на 1,2%. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе структуры па Еўропе і Цэнтральнай Азіі.
У 2025 годзе, на думку экспертаў Сусветнага банку, ВУП Беларусі павялічыцца на 0,7%.
У студзені спецыялісты банка ацэньвалі сёлетнюю перспектыву росту беларускай эканомікі толькі ў 0,8%. Аднак нават яе паляпшэнне ўсё адно азначае чаканне стагнацыі эканомікі Беларусі.
Эксперты банка прагназуюць інфляцыю па выніках года на ўзроўні 7,4% (у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю спадзяюцца, што будзе "не вышэй за 6%"). У 2025 годзе інфляцыя ў Беларусі знізіцца да 6,1%, мяркуюць у Сусветным банку.
Экспарт тавараў і паслуг з Беларусі, на думку аўтараў агляду, вырасце на 3,2%. Гэта менш, чым мэтавыя паказчыкі беларускага ўрада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.