Егіпет адкрыў КПП, каб замежнікі змаглі пакінуць Газу

Людзі чакаюць магчымасці пакінуць сектар Газа на мяжы з Егіптам

Людзі чакаюць магчымасці пакінуць сектар Газа на мяжы з Егіптам / Reuters

Егіпецкія памежнікі адчынілі браму, каб выпусціць з сектара Газа замежнікаў, якія знаходзяцца ў анклаве. Пра гэта паведамляе ВВС. З палестынскага боку ля памежнага пераходу ўжо сабраліся натоўпы людзей, якія хочуць пакінуць анклаў. Але як доўга будзе адкрыты пераход і колькі людзей паспеюць пакінуць праблемны рэгіён, егіпецкія ўлады не гавораць.

Раней з Егіпта ў Газу заехалі некалькі машын хуткай дапамогі. Яны павінны вывезці з мясцовых бальніц у Егіпет цяжкапараненых.

Эвакуацыя з Газы замежнікаў і цяжкапараненых зрабілася магчымай дзякуючы пагадненню, якое пры пасярэдніцтве Катара заключылі паміж сабой Егіпет, Ізраіль і ХАМАС. Пра гэта піша Reuters. Крыніца агенцтва адзначае, што ўгода не закранула такіх пытанняў, як вызваленне закладнікаў або паўза, якая магла б палегчыць гуманітарны крызіс у анклаве. Людзі ў сектары Газа, паводле сцвярджэнняў палестынскай боку і шэрагу гуманітарных арганізацый, пакутуюць ад недахопу харчавання, вады, паліва і медыкаментаў.

Нагадаем, 7 кастрычніка рух ХАМАС уварваўся на тэрыторыю Ізраіля і напаў на людзей. У адказ армія Ізраіля некалькі тыдняў абстрэльвала з паветра цэлі ХАМАС на тэрыторыі сектара Газа, а затым увайшла на тэрыторыю анклава. Ізраільскія ўлады заявілі пра намер знішчыць ХАМАС.

Беларускіх грамадзян абяцаюць вывезці з зоны канфлікту на камерцыйным рэйсе. Па іх паляціць самалёт "Белавія". Арганізаваць гуманітарны, са слоў беларускіх дыпламатаў, не атрымалася праз санкцыі ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі