Стала вядома, колькі будзе каштаваць квіток на эвакуацыйны рэйс з Ізраіля

"Белавія" вывезе беларусаў з Ізраіля

"Белавія" вывезе беларусаў з Ізраіля / Еўрарадыё

Квіток на эвакуацыйны рэйс з Ізраіля будзе каштаваць 550 долараў. Такую суму называе DW са словаў сваіх чытачоў.

У кошт квітка ўключаны багаж. Палёт працягнецца каля шасці гадзін.

Як распавядала Еўрарадыё, эвакуацыйны рэйс з Тэль-Авіва ў Мінск запланаваны на 6 лістапада (рэзервовая дата — 9 лістапада). Гаворыцца, што гэта будзе "гуманітарны рэйс на камерцыйнай аснове". Арганізоўвае яго авіякампанія "Белавія". Трапіць на яго могуць толькі грамадзяне Беларусі.

Квіткі на рэйс можна купіць альбо ў касах "Белавія" (што могуць зрабіць толькі сваякі ў Беларусі), альбо анлайн праз карту Visa.

Тэрарысты ХАМАС напалі на Ізраіль 7 кастрычніка. З таго часу не спыняюцца ваенныя дзеянні. Паведамляецца, што ў Ізраілі за гэты час загінулі трое грамадзян Беларусі і трое выхадцаў з нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі