"Белавія" ўсё ж эвакуіруе беларусаў з Ізраіля

РБ здолела арганізаваць эвакуацыю толькі за месяц

РБ здолела арганізаваць эвакуацыю толькі за месяц / Reuters

"Белавія" усё ж эвакуіруе беларусаў з Ізраіля. Рэйс будзе гуманітарным, але камерцыйным, таму вылецець змогуць толькі грамадзяне РБ і толькі за грошы. Як паведамляе пасольства РБ у Ізраілі, самалёт авіякампаніі адправіцца з Тэль-Авіва 6 лістапада, рэзервовая дата — 9 лістапада. Зарэгістравацца атрымаецца толькі па дзейных праязных дакументах.

Раней беларускі МЗС скардзіўся на санкцыі, праз якія "Белавія" не можа выканаць гуманітарны рэйс, каб вывезці беларусаў з Ізраіля і сектара Газа.

Тэрарысты ХАМАС напалі на Ізраіль 7 кастрычніка. З таго часу ідзе вайна. Атрымліваецца, што РБ здолела арганізаваць эвакуацыю толькі за месяц. 

У Ізраілі загінулі трое грамадзян Беларусі і трое выхадцаў з нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі