У Ізраілі загінулі трое грамадзян Беларусі і трое выхадцаў з нашай краіны

Ашкелон пасля ракетнай атакі тэрарыстаў

Ашкелон пасля ракетнай атакі тэрарыстаў / Reuters

У Ізраілі загінулі трое грамадзян Беларусі і трое выхадцаў з нашай краіны. Пра гэта ў пятніцу паведамілі ў МЗС РБ. Падкрэсліваецца, што інфармацыя дакладная. Сярод загінулых — грамадзянка Беларусі, якая раней была шпіталізавана ў Ашкелоне ў цяжкім стане. Яна была паранена падчас ракетнага абстрэлу. Сын жанчыны атрымаў лёгкія раненні. Цяпер вырашаецца пытанне аб дастаўцы цела беларускі на радзіму.

У спісах паліцэйскіх, загінулых ў баях з тэрарыстамі ХАМАС, ёсць ураджэнцы Беларусі — старшы сяржант Віталь Карасік і сяржант Алена Астапенка. Карасіку было 38 гадоў, ён з Магілёва. Астапенка было 25 гадоў, яна з Рэчыцы. Трэці загінулы — гэта Стывэн Макарчанка, які 7 кастрычніка наведаў фестываль Supernova Sukkot Gathering на мяжы з сектарам Газа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі