Экалагічная катастрофа на Нёмане: гіне не толькі рыба, але і бабры

Экалагічная катастрофа на Нёмане: гіне не толькі рыба, але і бабры

Гродзенцы б'юць трывогу: на Нёмане адбываецца экалагічная катастрофа. Як піша сайт newgrodno.by, сацсеткі поўняцца фатаздымкамі мёртвай рыбы з розных раёнаў горада. 

Па словах рыбакоў, на паверхні вады бачная алеістая плёнка, а ў вадзе і на беразе — шмат дохлай рыбы. 

"Усім прывітанне! У горадзе нейкая экалагічная катастрофа, у Нёмане ўся рыба гіне ад малька да трафейных асобнікаў, тых жа чырвонакніжных вусачоў! Кіслароднае галаданне выключана, вада не прагрэлася вышэй за 20 градусаў. Мабыць, раку атруцілі. Просьба выкладваць фатаграфіі і відэа з прывязкай да мясцовасці", — паведамленні такога кшталту з'яўляюцца ў сацсетках.

Уначы да фатаздымкаў дохлай рыбы дадалося відэа, на якім бачны загінулы бабёр. Відэа было знятае ў раёне вёскі Жылічы, недалёка ад Гродна.

З пытаннямі пра мор рыбы гродзенцы звярнуліся ў абласны камітэт прыродных рэсурсаў аховы навакольнага асяроддзя, гарадскую і раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у грамадскае аб'яднанне "Экаманіторынг". Спецыялісты ўзялі аналіз вады, каб высветліць прычыну здарэння. Вядома, што прадстаўнікі камітэта і інспекцыі выязджалі на месцы, каб разабрацца ў сітуацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі