"Экамедсэрвіс" нават не прапраноўваў бацькам Кубаравай вярнуць грошы

Па яго словах, за аперацыю дачкі сям'я заплаціла 15 мільёнаў рублёў. Грошы за аперацыю, пасля якой дзяўчына памерла, медычны цэнтр дагэтуль не вярнуў. "Нам нават не прапанавалі вярнуць гэтыя сродкі. Зараз я іх ужо не вазьму", — кажа Юрый Кубараў.



Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі. Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.



Бацькі памерлай дзяўчыны патрабуюць кампенсацыю ў 10 мільярдаў рублёў.



Фота — tut.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі