Эканамічны рост у Беларусі ў 2015 годзе будзе меней за 1%

Прагноз складаўся з улікам таго, што барэль нафты налета будзе каштаваць 83, а не 100 долараў, як меркавалася раней, а сярэднегадавы курс расійскага рубля складзе 43, а не 39 рублёў за долар.

“Эксперты кажуць, што сітуацыя складаная, глабальны крызіс будзе насіць доўгачасовы характар. У нас у кожнага павінна быць разуменне, што ўсе дзяржавы ў складаным становішчы. Ім, нават дружалюбным, не да чужых праблем. Усе гэтыя пытанні і задачы мы павінны вырашаць самі, не спрашчаючы сітуацыю”, — заявіў 22 лістапада прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на паседжанні Савету міністраў.

Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў паведаміў, што ў выніку карэкціроўкі ў дапрацаваным праекце прагнозу тэмп росту ВУП Беларусі закладзены на ўзроўні 0,2-0,7%

Пры гэтым рэальны заробак павінен вырасці на 1,4%, а рэальныя грашовыя даходы ўзрастуць на 1,5%.

Інфляцыя запланаваная на ўзроўні 12% на год.

Мікалай Снапкоў адзначыў, што дакумент не варта разглядаць як канчатковы сцэнарый развіцця краіны ў будучым годзе, інфармуе БЕЛТА.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі