Эканаміст Чалы: Праз вываз прадуктаў у Расію ў нас уздымуцца цэны
А паліцы ў крамах могуць апусцець.
Расія дамовілася з Беларуссю аб дадатковых пастаўках харчавання для пакрыцця дэфіцыту ад увядзення эмбарга, перадае “Расія-24” словы віцэ-прэм’ера Расіі Аркадзя Дварковіча.
Гэта ўдарыць па цэнах на прадукты і асартыменце, мяркуе эканаміст Сяргей Чалы.
Чалы: “Нарасціць вытворчасць на 15-20% не атрымаецца, па малацэ сёлета толькі 3% рост паставак у Расію быў. Будзем выдаляць унутраны рынак і займацца рээкспартам, будзем клеіць свае ўпакоўкі. Калі высветліцца, што тавары павязлі са шкодай для ўнутранага рынку, а паліцы апусцелі, тады цэны будуць павышацца”.
У той жа час валютная выручка для краіны павялічыцца, лічыць эксперт.
Нагадаем, што ў адказ на еўрапейскія санкцыі Расія забараніла ўвоз прадуктаў з шэрагу краін. Забарона дзейнічае на пастаўкі ялавічыны, свініны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака ад Аўстраліі, Канады, Нарвегіі, ЗША і краін ЕС на адзін год.
Фота — bigpicture.ru